We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Bol Jon Moj

by luty sakavik

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      €5 EUR  or more

     

1.
Strach 03:59
страх страчаны, ты адчуваеш? больш няма страху. гэта я п'яны, як пыльны дыван і вішу на тваіх на тваіх руках. побач з табой побач з табой мяне не палохае нават страх. бо я ўгашаны мы будзем інакшымі, калі усе іншыя церпяць крах, мы ўздымаемся толькі ўверх толькі ўверх нібы птах страх страчаны, ты адчуваеш? больш няма страху. мы першыя танчылі пад музыку халодных дахаў страх страчаны, ты адчуваеш? больш няма страху. мы першымі бачылі музыку халодных дахаў.
2.
Niuansy 03:32
тваё жыццё збудавана на дробных нюансах ты не чакала завіснуць у ванне у вансах спачатку быў ром потым віно нібы ў старажытным рыме цябе абрубіла ў сарціры у забляваным супрыме гэтую ноч ты ўспомніш толькі па стрыме гэтую ноч ты ўспомніш толькі па стрыме што да чаго? цябе працвярэзіў халодны душ вочы замруж па твары сцякае туш
3.
Melancholija 03:45
трасца халера трасца халера трасца я быў непрытомны - не заўважыў, як мы збочылі з трасы. "будзе хутчэй", - ты кажаш. "даверся". ды як не спрабую, не выклікаюць даверу гэтыя цемра, лес і заблакаваныя дзверы, трасца халера трасца халера я сяджу на заднім, ты кіруеш. я лаўлю твой погляд у люстэрках. нас хістае у бакі, я п'ю, ты курыш. гэта меланхолія халерыка.
4.
галубы гадзяць вырываюць прама з рук ежу кыш! кыш! кыш! ненавіджу парыж але ўсё адно езджу заблукаў у метро абдурылі на манмартры кыш! кыш! кыш! ненавіджу парыж але езджу туды ўпарта бессэнсоўны турыст ніхто мяне - нікога я не ведаю кыш! кыш! кыш! ненавіджу парыж але шчэ раз туды паеду
5.
Неба без цябе - Бы з фільмаў пра вайну. Сонца без цябе Не бачу і не сню. Птушкі без цябе - Вароны-крумкачы. Цяжка без цябе Зіму перамагчы. Песні без цябе Гучаць нібыта ў сне, У чорна-белым сне, І ў ім няма мяне, - Толькі белы снег І неба, і рака. На руку зірнеш - Празрыстая рука. Прыпеў: Без цябе гэты дзень Будзе страчаным днём. Без цябе гэта ноч Будзе ноцчу без сну. А калі прыйдзеш ты У мой свет паўпусты, Прынясеш ты вясну! Дапаможа нам Чароўнае святло. Лютаўскі манах Шапне нам пару слоў. Хай снягі сцяной І льды, як абцугі, - Нашыя з табой шляхі Злучацца з табой. Прыпеў.
6.
Herbary 03:51
я вазьму цябе ў гульню пакладу ў свой гербарый зацягну на глыбіню каб не згінула ў пажары я схаваю ад агню прывяжу струной гітары у пакоі зачыню адвяду у серпентарый усё бывае ўпершыню я цябе абараню ўсё бывае ўпершыню накладзі на змеяў чары я цябе абараню калі з'явяцца пачвары вочы ў неба ўвышыню хто гатовы стаць ахвярай я ў сне цябе прысню потым сам прыйду ў кашмары
7.
Paasobku 04:05
я не хачу нічога пакінь мяне ў спакоі сканчаецца эпоха няма настрою я не хацеў наогул каб сёння стала ўчора хаця ты ў панчохах я не ў гуморы што трэба: плач ці рогат? эмоцыі - падробка жыву нібыта робат з табою паасобку што трэба: плач ці рогат? эмоцыі - падробка жыву як робат з табою паасобку
8.
Hoły 04:25
ты прыходзіш позна ноччу я сяджу ў фатэлі голы гэта акт выключна творчы пратэстую без дазволу без цябе я выў па-воўчы не ўключай святло не варта ты прынесла дух забойчы ад чужых і смешных жартаў раскажы мне проста ў вочы хто там гэтакі стэндапер калі не, то я адпомшчу усім, хто быў у бары запар па чарзе іх пазнаходжу утаплю ва уласным смеху і жыццё крыху азмрочу бо няма чаго тут нехер

about

Боль Ён Мой - новы альбом гурта luty sakavik

Мінскі дуэт luty sakavik выпусціў поўнафарматны альбом з назвай Bol Jon Moj - 8 песень, якія балансуюць паміж колдвэйвам, сінці-попам і пост-панкам. Нервовая лірыка, два кантрастныя вакалы, пакручастыя басовыя лініі і запамінальныя стракатыя сінтэзатары складаюць фірмовае гучанне "лютага сакавіка", якое з часоў першага EP Soram (2019) зрабілася больш шчыльным і важкім.

Сярод аўтарскіх кампазіцый на альбоме знайшлося месца своеасаблівай версіі адной з песень Крамбамбулі, якая вельмі натуральна ўпісалася ў трэкліст. Музыкі Эрык Арлоў-Шымкус і Уладзь Лянкевіч пісалі альбом самастойна ў адным з мінскіх тэатраў, а зводзіў яго Алег Даманчук, якi робіць гук, напрыклад, Петле Пристрастия.

Гурт luty sakavik утварыўся ў 2019 годзе, паспеў выпусіць на лэбле Paliklinika дэбютны міні-альбом, стаць лаўрэатам апошняга фестывалю "Басовішча" і адыграць шэраг канцэртаў. Пакуль канцэртная дзейнасць часова замарожана гурт стаў першым удзельнікам хатніх музычных стрымаў IZALATAR.

credits

released June 5, 2020

Эрык Арлоў-Шымкус - сінты, біты, вакал
Уладзь Лянкевіч - бас-гітара, вакал, тэксты
Дызайн вокладкі - Ліза Лянкевіч
Звядзенне ды майстарынг - Алег Даманчук

Eryk Arłoŭ-Šymkus - vocal, synths, drum machine
Uladzimir Liankievič - vocal, bass
cover - Liza Liankevich
mixing / mastering - Oleg Domanchuk

license

all rights reserved

tags

about

luty sakavik Minsk, Belarus

LUTY SAKAVIK is a fresh duo from Minsk (Belarus) who make independent music inspired by post-punk, new wave, electronics which they fit into today's context. Well-directed belarusian lyrics, two vocals, bass, drum machine and synthesizers - that's the recipe of recognizable sound of "luty sakavik". Add a bit of retro and lo-fi and you get it.

The band was formed in early 2019.
... more

contact / help

Contact luty sakavik

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like luty sakavik, you may also like: